Установа «Светлы шлях» ўзнагароджана Ганаровай граматай да прафесійнага свята

На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным прафесійным святам Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, якое ладзілася ў Астраўцы, лепшым прадпрыемствам галіны былі ўручаны ганаровыя граматы і падзякі ад аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў і абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.


Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Шумейка павіншаваў прысутных з прафесійнымі святамі, адзначыўшы, што абласныя сродкі масавай інфармацыі дасягнулі пэўных вышынь у сваёй дзейнасці і цяпер важна захаваць пазіцыі і ўдасканальваць сваё прафесійнае майстэрства.


Журналістаў чакалі прыемныя падарункі: канцэрт мясцовых музыкантаў, а таксама экскурсія на Астравецкую АЭС і па гістарычных адметных мясцінах краю.



Ала КЛЕМЯНОК.
Фота аўтара.