ПРАЦОЎНЫЯ ПОСПЕХІ – СВЯТУ ПЕРАМОГІ

Источник материала:  

Першае месца ў раёне на пагрузцы арганічных угнаенняў заняў механізатар ААТ “Міраполле” Валянцін Гілевіч, які пагрузчыкам “Амкадор-342” пагрузіў больш чым 14 тысяч тон арганікі. У лік перадавікоў раённага спаборніцтва ўвайшоў і другі механізатар гэтай жа гаспадаркі Сяргей Руткоўскі, які на трактары “Фэндт-930” з агрэгатам “Рабэ” пасеяў яравыя збожжавыя культуры на плошчы 431 гектар.
– Менавіта дзякуючы стараннай працы не толькі перадавікоў, а практычна ўсіх нашых механізатараў нам удалося сёлета арганізавана правесці сяўбу яравых збожжавых і зернебабовых культур у нашым аддзяленні на плошчы 528 гектараў у аптымальныя тэрміны, па сутнасці за 7 рабочых дзён,– запэўніў кіраўнік аддзялення “Кішчына Слабада” ААТ “Міраполле” Сяргей Казадоеў.– Распрацаваныя і зацверджаныя кіраўніцтвам гаспадаркі ўмовы аплаты працы механізатараў на веснавых палявых работах сталі добрым стымулам для іх высокапрадукцыйнай работы. Так, за перавыкананне даведзеных дзённых заданняў на ўсіх відах работ механізатарам налічваецца двайная аплата працы. Зразумела, пры высокай якасці работы і захаванні працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны. Таму не дзіўна, што той жа Сяргей Руткоўскі пры спрыяльных умовах надвор’я на сяўбе за дзень зарабляў да 100 рублёў. Як, дарэчы, і некаторыя іншыя трактарысты-машыністы. Высокапрадукцыйнай рабоце механізатараў спрыяла зла-
джаная арганізацыя ўсяго канвеера: да шасці гадзін раніцы іх падвозілі на палеткі нават аддаленых вёсак, прама ў поле ўсім працуючым дастаўлялася гарачае харчаванне, не было прастояў з-за несвоечасовага падвозу насення ці мінеральных угнаенняў. У канцы кожнага працоўнага дня падводзіліся вынікі работы кожнага ўдзельніка пасяўной кампаніі з адлюстраваннем у бюлітэні аб’ёмаў выкананых работ і налічанай заработнай платы. У гонар перадавых механізатараў узнімаўся флаг працоўнай славы, выпускаліся “маланкі”.
Акрамя памянёных вышэй Валянціна Гілевіча і Сяргея Руткоўскага, асаблівым стараннем вызначыліся на сяўбе яравых збожжавых культур Анатоль Цінкевіч, на падрыхтоўцы глебы – Сяргей Казюк і Аляксандр Камароўскі, на ўнясенні мінеральных угнаенняў і падкормцы азімых культур, сенажацяў і пашы – Валянцін Кудрашоў.
Як паведаміў Сяргей Аркадзьевіч, у іх аддзяленні своечасова былі падкормлены азімыя збожжавыя культуры і азімы рапс, падсеяны шматгадовыя травы. На дзень наведвання гаспадаркі была падрыхтавана глеба пад сяўбу кукурузы і для пасадкі бульбы. Паводле сцвярджэння кіраўніка, асноўныя работы па сяўбе ўсіх яравых культур і пасадцы бульбы павінны быць завершаны да Дня Перамогі. Механізатары ўжо зрабілі другую падкормку азімых збожжавых культур і прыступілі да іх хімпраполкі…

←На Ульяновской снова закроют движение в выходные

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика