Літаратурная гадзіна, прысвечаная Вялікай Перамозе, адбылася ў смаргонскай бібліятэцы №3

Источник материала:  
У філіял «Гарадская бібліятэка №3» на літаратурную гадзіну, прысвечаную Дню Перамогі, пад назвай «Читаем детям о войне» былі запрошаны вучні 8 «А» класа СШ №1.

Літаратурная гадзіна, прысвечаная Вялікай Перамозе, адбылася ў смаргонскай бібліятэцы №3


9 мая ўся наша краіна адзначае самае радаснае і светлае свята – Дзень Перамогі! Перамогі дабра над злом. 4 гады савецкая краіна змагалася супраць фашысцкай Германіі. Змагаліся ўсе: ад малога да вялікага, усе нацыі і народнасці, каб выстаяць і перамагчы! Сыходзяць ад нас ветэраны... Але памяць усё ж застаецца на стагоддзі. Сёння мы вырашылі паэтычным словам успомніць тыя цяжкія вогненныя гады...

 

Бібліятэкары Рамановіч А.М. і Краўчанка І.В. прачыталі вершы савецкіх паэтаў-франтавікоў:  Іллі Эрэнбурга «1941»,  Якуба Колоса «На разорённой земле», Сяргея Вікулава «Баллада о хлебе», Міхаіла Ісакоўскага «Русской женщине…», «Соловьи» Міхаіла Дудзіна, Аркадзя Куляшова «Балада аб чатырох заложніках», Паўла Шубіна «Полмига»  напісаныя ў розныя гады Вялікай Айчыннай вайны.

На мерапремстве гучалі песні ваенных гадоў: «В прифронтовом лесу» на словы М. Ісакоўскага і М. Матусоўскага «На безымянной высоте».

Вялікую ўвагу звярнула на сябе выстава прысвечаная да Дня Перамогі, якая аформлена ў выглядзе вечнага агню. Яна змяшчае выданні з серыі «Венок славы» і кнігі ваеннай тэматыкі «Говорят погибшие герои», «Строки опаленные войной», «Герои Советского Союза», «На вечно в сердце народном» і іншыя.

Літаратурная гадзіна, прысвечаная Вялікай Перамозе, адбылася ў смаргонскай бібліятэцы №3

Ірына Вісцяж, загадчык філіяла.


←Почему мужчины предпочитают носить бороду?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика