Напярэдадні дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у смаргонскім дзіцячым садку №10 прайшла забава “Мая любая Беларусь”
Праводзячы работу ў гэтым напрамку, мы выкарыстоўваем разнастайныя формы і метады работы.
У пачатку мая напярэдадні дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №10 г. Смаргоні” прайшла забава “Мая любая Беларусь”. Правядзенне забавы стала традыцыйным у нашай установе.
У гульнявой форме выхаванцы замацоўвалі атрыманыя на занятках і нерэгламентаванай дзейнасці ўяўленні пра гісторыю, традыцыі і культуру беларускага народа, дзяржаўныя сімвалы Беларусі.
У госці да нашых выхаванцаў завіталі хлопчык-беларус Васіль і дзяўчынка Васілінка.
З вялікай павагай маленькія беларусы чыталі вершы пра сваю Радзіму на беларускай мове.
З задавальненнем дзеці спявалі і інсцэніравалі песні, ігралі на музычных інструментах, адказвалі на пытанні віктарыны пра сваю Радзіму, родны горад, дзяржаўныя сімвалы Беларусі.
У гульне “Пасадзі і збяры бульбачку” нашы выхаванцы замацоўвалі ўяўленне пра такую рысу характару беларускага народа, як працавітасць. Імітацыя асноўных сельскагаспадарчых працэсаў дазваляе нашым дзецям з маленства рыхтавацца да працы. А у гульне “Лапці” дзеці паказалі сваю ўвагу, шпаркасць рэакцыі.
З пачуццём гонару за сваю Радзіму дзеці, стоячы, слухалі дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Выкарыстоўваючы розная віды дзіцячага фальклору: вершаванага, гульнявога, музычнага, мы выхоўваем пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова, пачуццё гонару за родную краіну, фарміруем паважлівыя адносіны да дзяржаўных сімвалаў, паказваем прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа, выхоўваем патрыятызм.
Наталля МУРАШКА, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.