У мінулую суботу на Петрыкаўшчыне прайшоў раённы суботнік
Як чакалася, члены працоўных калектываў былі заняты на аб’ектах добраўпарадкавання: прыбіралі смецце на падведамасных і замацаваных тэрыторыях, фарбавалі, бялілі, мылі, карацей, працягнулі пачатае на рэспубліканскім суботніку.
Згодна з рашэннем райвыканкама заробленыя на працоўных месцах у дзень суботніка грашовыя сродкі ў аб’ёмах, якія вызначаюцца работнікамі, у тым ліку тымі, праца якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі, выкананнем работ, аказаннем паслуг, у добраахвотным парадку пералічваюцца на разліковы рахунак райвыканкама ў цэнтры банкаўскіх паслуг № 320 філіяла № 317 ААТ “ААБ Беларусбанк”: УНП 400065489, БІК АКВВВY21317 BY03AKBB36414260002413300000.
Грошы будуць накіраваны на добраўпарадкаванне населеных пунктаў раёна.
Дарэчы, па звестках аддзела эканомікі райвыканкама, у рэспубліканскім суботніку 21 красавіка на Петрыкаўшчыне прыняло ўдзел 9,6 тысячы чалавек. Мяркуецца сабраць на мэты суботніка 25,9 тысячы рублёў.
П. ВАЛОДЗІН.
Фота А. ГУСЕВА.