Дзесяцікласніца смаргонскай СШ №5 Марта АДАХОЎСКАЯ – пераможца рэспубліканскай інтэрнет-алімпіяды

Источник материала:  
Другое месца і дыплом ІІ ступені заваявала вучаніца выкладчыцы беларускай мовы і літаратуры СШ №5 Наталлі Александровіч на рэспубліканскай інтэрнет-алімпіядзе па беларускай літаратуры.

Дзесяцікласніца смаргонскай СШ №5 Марта АДАХОЎСКАЯ – пераможца рэспубліканскай інтэрнет-алімпіяды

Марта Адахоўская не першы год удзельнічае ў прадметных алімпіядах. Дзяўчына стала летась пераможцай раённага этапу па беларускай мове і атрымала дыплом ІІ ступені на рэспубліканскім этапе. А сёлета асмелілася паўдзельнічаць у рэспубліканскай інтэрнет-алімпіядзе, якая ладзіцца пры падтрымцы навукова-метадычнай ўстановы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з прыцягненнем спецыялістаў навуковых арганізацый.

Алімпіяда праводзілася ў два этапы: дыстанцыйны і вочны. Кожны этап уключай тры туры. Усе Марта прайшла вартасна і выйшла ў фінал, дзе прадставілі відэаролік, на якім занатавана інтэрв’ю з сучасным паэтам.

Віншуем з перамогай Марту і яе настаўніцу!

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара. 

←Как в середине июля. Погода в Беларуси в выходные

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика