Людзі Смаргоншчыны: Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Васільевіч Кабак

Источник материала:  
По доброй традиции волонтёры Сморгонского професВетэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Васільевіч Кабак сустрэў 97-ю вясну свайго жыцця. Гэты час абнаўлення апошнія гады для яго хоць і радасны, але адначасова гаркаваты. Сыходзяць сябры і знаёмыя, не такія лёгкія ногі робяцца, не слухаюцца рукі. Вось і зямлю перакапаць даводзіцца прасіць валанцёраў з прафесійнага політэхнічнага ліцэя.

Людзі Смаргоншчыны: Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Васільевіч Кабак

Людзі Смаргоншчыны: Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Васільевіч Кабак

Усё жыццё прывык працаваць Мікалай Васільевіч, калі не ў полі ці агародзе, дык у майстэрні або проста дома. З маладосці ў яго душа ляжала да рознай тэхнікі, прылад, інструментаў. Ва ўсім мог разабрацца, зразумець, як устроены і працуе механізм таго ці іншага апарата. Нават аўтамата. Так. Менавіта за гэту здольнасць і шанавалі ў вайну галавастага юнака мясцовыя партызаны, якія прыносілі яму сапсаваную зброю розных відаў і калібраў. А Мікалай усё мог адрамантаваць, настроіць, наладзіць. У 1944 годзе ўзяў зброю ў рукі не для таго, каб рамантаваць яе, а каб вызваляць Еўропу ад фашысцкага звера. Баявы шлях разведчыка-аўтаматчыка Мікалая Кабака пралёг праз Польшчу да Берліна. Пасля перамогі вярнуўся салдат з медалямі і ордэнам Айчыннай вайны.

Больш як 20 гадоў працаваў у Смаргонскім быткамбінаце – займаўся любімай працай: рамантаваў швейныя машынкі, іншае складанае абсталяванне. Нават быў галоўным механікам прадпрыемства. Разам з жонкай выгадавалі дзвюх дачок. Адна цяпер жыве ў Мінску, другая – у Маскве.

Цікавая рэч – памяць. Памятае Мікалай Васільевіч сваю маладосць на Вілейшчыне, дзе ў Нарачы яго бацька меў свой млын. Памятае, што і іншыя бацькавы браты мелі свае млыны. Дарэчы, дзед яго быў родам з Сібіры, за царскім часам перабраўся ў Паўночна-Заходні край Расійскай імперыі. Прыкупіў зямлі, займеў трывалую гаспадарку. Кожнаму з пяці сваіх сыноў збудаваў па млыну. Ці не на бацькавым млыне вывучаў Мікалай Кабак асновы механікі.

Здаецца яму, што і сёння змог бы адрамантаваць любое, нават сучаснае абсталяванне, каб толькі вочы і рукі не падводзілі. Без усялякіх схем памятае ўсё. Вось толькі падзеі ваеннай пары мозг упарта выкрэслівае, а памяць выкідвае са сваіх сховішчаў. Няма месца дзікасці, болю, карцінам разбурэння і гвалту, калі навокал мір, пакой і такая прыгожая вясна ў квецені першацветаў і садоў.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара. 

←В Беларуси летняя жара в выходные спадет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика