Так трымаць і яшчэ дабавіць!

Источник материала:  

Так трымаць  і яшчэ дабавіць!

Прыемная вестка прыйшла днямі з аблвыканкама. Па выніках работы ў мінулым годзе наш раён перамог у абласным спаборніцтве за дасягненне найлепшых паказчыкаў у галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў і занесены на абласную Дошку гонару ў намінацыі “Лепшы раён сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 30 тысяч чалавек”.

Цырымонія ўзнагароджвання прайшла ў абласным цэнтры ў гэты аўторак.

Старшыня аблвыканкама Уладзімір Дворнік уручыў адпаведны сертыфікат старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандру Наўныку і старшыні райсавета дэпутатаў Сяргею Макарэвічу.

Разам з нашым раёнам на абласную Дошку гонару занесены таксама Рэчыцкі і Буда-Кашалёўскі раёны – пераможцы спаборніцтва ў сваіх групах рэгіёнаў.

Брагінскі раён перамог у намінацыі за дасягненне высокіх вынікаў па эканоміі рэсурсаў.

Яшчэ адну перамогу ў наш край прынесла УП “Палессе-Аграінвест”, прызнанае пераможцам абласнога спаборніцтва ў намінацыі “Лепшая арганізацыя сельскай гаспадаркі”. Дырэктар прадпрыемства Міхаіл Капінскі атрымаў сертыфікат з рук першага намесніка старшыні аблвыканкама Аляксандра Мікалуцкага.

У гэтай жа намінацыі сярод пераможцаў апынуліся таксама КСУП “Саўгас-камбінат “Зара” і ААТ “Ціхінічы”.

Дарагія землякі, радуемся высокім перамогам і спадзяёмся на яшчэ больш значныя сумесныя дасягненні!


Так трымаць  і яшчэ дабавіць!

Так трымаць  і яшчэ дабавіць!

Так трымаць  і яшчэ дабавіць!

Так трымаць  і яшчэ дабавіць!

Так трымаць  і яшчэ дабавіць!

Так трымаць  і яшчэ дабавіць!

Так трымаць  і яшчэ дабавіць!

Так трымаць  і яшчэ дабавіць!

Так трымаць  і яшчэ дабавіць!

У. ЕСІПАЎ.

Фота А. ГУСЕВА.

←Пять стран представят в Минске наработки по борьбе с распространением новых психотропов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика