Ці навучыла навальніца даставаць вілкі з разетак?...

Источник материала:  
Ці навучыла навальніца даставаць вілкі з разетак?...

Больш сотні пашкоджаных і сапсаваных электрапрыбораў за адну ноч

Што ні кажыце, а прывыкае хутка чалавек да бяспечнага жыцця. Помню з дзяцінства: як пачынае грымець, спяшаецца бацька выключыць усё, што уключана, дастаць вілкі з разетак, кабель тэлевізійны выцягнуць з тэлевізара і ў вазон квектавы з зямлёй апусціць. Бо тады ж антэны тэлевізійныя ставілі высокія, і, здаралася, біла ў іх маланка.

 

Навальніца апошніх дзён красавіка ў нашым раёне (ды і ва ўсё Брэсцкай вобласці) нагадала нашым бяспечным грамадзянам: бяспечнасці яна не даруе. Хай і доўжылася яна начной парой не так многа часу, але маланкі палілі з хмар несупынна. І траплялі ў электрычныя слупы. Пасля чаго разрад імкліва разносіўся па правадах, і гаспадары і гаспадыні ўскаквалі ад выбухова згараючых прыбораў.

Раніцай 31 красавіка жыхары шматклікіх населеных пунктаў Івацэвіччыны дзяліся навінамі: што ў каго згарэла. Сярод пералічанага былі і тэлевізары, і халадзільнікі, і бойлеры, і катлы (электроннае начынне). Найбольш пацярпела невялікае абсталяванне: прыёмнікі спадарожнікавых антэн, мадэмы для інтэрнэту і інтэрактыўнага тэлебачання “Залы”, прыстаўкі для “Залы”.

 

У сераду ў сервісным цэнтры раённага вузла электрасувязі стаяла чарга: неслі і неслі мадэмы і прыстаўкі. Добра тут: “Белтэлекам” сапсаванае абсталяванне мяняе бясплатна, бо яно ж даецца чалавеку ў арэнду. Калі майстар выязджае па выкліку да вас дадому, то тут ужо заплаціць трэба, але ж толькі за сам выклік.

Як паведаміў нам начальнік раённага вузла электрасувязі Сяргей Снітко, найбольш пацярпела абсталяванне ў вёсках Амяльная, Выганашчы, Горталь, гарадскім пасёлку Целяханы... Колькасць выпадкаў набліжаецца да сотні.

 

А вось што тычыцца тэлевізараў і іншай тэхнікі, то тут толькі прадстаўніцтва Дзярстраху можа дапамагчы кампенсаваць страты ў выпадку, канечне, калі тэхніка была застрахаваная.

Элементарнае, жыццём і навальніцай пацверджанае не аднойчы правіла: калі ідзе навальніца, адключайце электрапрыборы, дастаючы вілкі з разетак. І тым больш, калі вы жывяце ў сельскай мясцовасці…

 

І адзін момант: у дагаворы, які падпісваецца карыстальнікам і “Белтэлекамам” сказана пра тое, што гаспадар павінен клапаціцца пра абсталяванне. Сувязісты ідуць сёння насустрач нашым пацярпелым грамадзянам, мяняючы абсталяванне бясплатна. Але не да бясконцасці такое будзе…

Валерый ГАПЕЕЎ.

←Зональный семинар провёл в Сморгони Гродненский центр «Медиация и право»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика