Член савета Рэспублікі Аксана Кавалькова пажадала петрыкаўчанам з нагоды Свята працы шчасця і дабрабыту
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аксана Кавалькова павіншавала жыхароў Петрыкаўшчыны з Першамаем.
“Шчыра віншую са святам Вясны і Працы ўсіх людзей, хто сваёй штодзённай працай стварае заўтрашні дзень, уносіць уклад у развіццё і росквіт сваёй краіны і сваёй сям'і!
Першамай прыходзіць заўсёды з цёплымі вясновымі днямі і яркімі фарбамі прыроды.
Светлае і радаснае, гэта свята лічыцца знакам яднання і салідарнасці людзей розных пакаленняў, усіх працаўнікоў. Першамай аб'ядноўвае ўсіх, хто любіць свой родны край і імкнецца сваёй плённай працай зрабіць яго шчаслівым.
Шчыра жадаю ўсім святочнага настрою, больш добрых і ясных дзён у жыцці. Няхай вас цешаць дзеці і блізкія, справы ладзяцца і выконваюцца мары. Здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім”, – адзначана ў віншаванні.