У Верхнядзвінску ўшаноўваюць лаўрэатаў раённай Дошкі гонару

Источник материала:  
>

У ліку намінантаў раённай Дошкі гонару – ААТ “Шайцерава”.

У Верхнядзвінску ўшаноўваюць лаўрэатаў раённай Дошкі гонару

Гэты калектыў, узначальвае які вопытны і таленавіты кіраўнік М.П.Гумнянкоў, славіцца высокімі вытворчымі паказчыкамі ў розных галінах сельгасвытворчасці. Тут вырошчваюцца самыя важкія ў раёне ўраджаі хлеба, забяспечваюцца істотныя паказчыкі надояў і прываг жывёлы.
У 2017 годзе валавы збор зерневых культур склаў 9156 тон, ураджайнасць – 46,2ц /га. Дасягнуты значны прырост жывёлагадоўчай прадукцыі. На карову надоена 7794 кг малака, усяго яго вытворчасць склала 5970 тон. Прадпрыемствам рэалізавана 3564 тоны свініны, што складае 134% да ўзроўню мінулага года.
За атрыманымі вынікамі – напружаная праца ўсяго калектыву, у складзе якога вядомыя ў раёне і вобласці спецыялісты, сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Шайцераўцы ніколі не спыняюцца на дасягнутым, шукаюць новыя магчымасці росту і развіцця, шмат увагі надаюць пераабсталяванню і мадэрнізацыі вытворчасці, умела прымяняюць сучасныя тэхналогіі і беражліва адносяцца да рэсурсаў.
У выніку агульных намаганняў удаецца захоўваць стабільнае фінансава-эканамічнае становішча гаспадаркі – за мінулы год атрымана 2551 тысяча рублёў чыстага прыбытку, рэнтабельнасць прадукцыі склала 22,8%, рэнтабельнасць продажаў – 16,7%. Якасную прадукцыю шайцераўскага прадпрыемства ведаюць і цэняць далёка за межамі раёна – сяляне ўкладаюць у яе вытворчасць веды і высокае майстэрства.
НА ЗДЫМКУ: дырэктар ААТ “Шайцерава” М.П. Гумнянкоў (у цэнтры) з працаўнікамі калектыву.

←Безопасный газ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика