Бацькам прыемна чуць добрыя словы пра сваіх дзяцей

Источник материала:  
Вядома ж, гэтыя дзеці дасягнулі значных поспехаў і сталі добрымі людзьмі дзякуючы ў тым ліку мамам і татам, якія выхоўвалі іх, укладвалі свае веды і душу.

Бацькам прыемна чуць добрыя словы пра сваіх дзяцей

Алена Грышан таксама зведвае радасць за свайго сына, які нягледзячы на свой малады ўзрост дасягнуў значных поспехаў у службе. Як адзначыў начальнік упраўлення ДАІ ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Уладзімір Назарка, службовыя поспехі супрацоўніка Смаргонскага РАУС Дзмітрыя Грышана заўважыла не толькі міліцэйскае кіраўніцтва Гродзенскай вобласці, але і Рэспублікі Беларусь.

Уладзімір Мікалаевіч выказаў удзячнасць маці Дзмітрыя Алене Грышан за выхаванне сына. 

“Вялікі дзякуй за тое, што вы правільна яго выхавалі, далі пуцёўку ў жыццё, і сын за два з лішнім гады міліцэйскай службы дасягнуў даволі высокіх вяршыняў”.

Начальнік абласнога ўпраўлення ДАІ Уладзімір Назарка ўручыў Алене Грышан змешчаную ў рамку Падзяку і букет прыгожых кветак.

Бацькам прыемна чуць добрыя словы пра сваіх дзяцей

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.         

←Встреча в Малиновке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика