У ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай аварыі прымалі ўдзел і жыхары нашага раёна. Сярод тых, каму давялося на свае вочы ўбачыць у адно імгненне спусцелыя вёскі, быў і кіраўчанін Аляксандр Карцель, які ў далёкім 1986 годзе працаваў міліцыянерам-вадіцелем групы затрымання няведамаснай аховы.
У саставе Магілёўскага зводнага атрада ў верасні 1986 года Аляксандр Леанідавіч разам з калегамі-міліцыянерамі з Кіраўска нёс службу ў раёне в.Савічы Брагінскага раёна, якая ўваходзіла ў 30-кіламятровую зону адчужэння. Супрацоўнікі атрада займаліся аховай тэрыторыі дадзенага населенага пункта ад пранікнення людзей. Справа ў тым, што многія мясцовыя жыхары імкнуліся вярнуцца ў пакінутыя дамы ці вывезці сваю маёмасць. Міліцыянеры тлумачылі сяльчанам, што гэта катэгарычна забаронена, і можа быць небяспечным для іх здароўя.
Кіраўчане прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС
24.04.2018
—
Новости Общества