Чачаране працавалі з аптымізмам
21.04.2018
—
Новости Общества
На рэспубліканскі суботнік сёння разам з цёплым сонейкам і добрым настроем выйшлі кіраўнікі і члены калектываў арганізацый і прадпрыемстваў Чачэршчыны, камунальнікі, жыхары краю.
У Год малой радзімы добраўпарадкаваннем знакавых і памятных месцаў, прыдамавых і вытворчых тэрыторый займаліся ўсе, каму жыццё на роднай зямлі да душы і ў любасць. Прынялі актыўны ўдзел у суботнім маршы чысціні таксама работнікі райвыканкама, дэпутаты, інтэлегенцыя, грамадскія аб’яднанні. Сустрэць працоўны дэсант можна было ў гарадскім парку, на мемарыяле адселеным вёскам, на пустырах і ў скверах, вялікі аб’ём работы выкананы на возеры Святое. Безумоўна, вёскі раёна і горад за гэты дзень сталі значна прыгажэйшымі, святлейшымі і ўтульнымі.