Храму Уваскрэсення Хрыстова ў Альманах – 130 гадоў

Источник материала:  

Храму Уваскрэсення  Хрыстова  ў Альманах – 130 гадоў

У далёкім 1888 годзе ў вёсцы Альманы была пабудавана царква  Уваскрэсення Хрыстова.Сёлета ў час светлага вялікоднага тыдня  вернікі  гэтай вёскі пад кіраўніцтвам настаяцеля Сяргея Іванавіча Кудласевіча, а з імі – і дзясяткі  гасцей з навакольных населеных пунктаў і райцэнтра адзначылі  юбілей храма. Урачыстасць падзеі  надало і тое, што ў святкаванні прынялі ўдзел архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, благачынны цэркваў Столінскай акругі  мітрафорны протаіерэй  Рыгор Кажаноўскі, настаяцелі  яшчэ дзевяці  храмаў  нашага і Пінскага  раёнаў.

Перад пачаткам святочнай літургіі высокі госць уручыў пяці святарам іерархічныя  ўзнагароды. У Альманах  настаяцелі атрымалі  крыжы.

Айцец Сергій Кудласевіч быў удастоены медаля прападобнамучаніка Макарыя, ігумена  Пінскага.

А  ўсяго па раёне  ў вялікодныя дні  былі ўзнагароджана 14 чалавек. Чатыры настаяцелі, у тым ліку і благачынны, былі ўзнагароджаны юбілейным  медалём «У памяць 100-годдзя  аднаўлення Патрыяршаства  ў Рускай Праваслаўнай Царкве».Храму Уваскрэсення  Хрыстова  ў Альманах – 130 гадоў
 Неабходна адзначыць, што храм у Альманах  выглядаў  па-святочнаму. Тут напярэдадні замянілі аконныя рамы на новыя, белыя, пластыкавыя. Пафарбаваны ў  блакітны колер звонку і ў сярэдзіне,  будынак радаваў мноствам  ікон, якія былі  ўпрыгожаны  кветкамі і зелянінай.  Жывыя кветкі стаялі ў храме і высцілалі  дывановую дарожку. Мноства запаленых свечак  і высокія галасы  пеўчых царкоўнага хору  стваралі сваеасаблівую атмасферу  свята.  Бацькі і родныя прывялі  на службу шмат дзетак, якіх прычасціў  Уладыка  Сцяфан, які  потым звярнуўся да  прыхаджан са словамі віншавання і пажадання дабра і міру.

Завяршылася ўрачыстасць   хрэсным ходам  вакол царквы. У ім прынялі ўдзел  усе прысутныя. Гучалі малітвы, блішчэлі на сонцы харугвы і іконы, святая вада кроплямі  трапляла на  старажытнае збудаванне і твары людзей. Настрой ва ўсіх быў узнёслы, радасны, вялікодны.

Валянціна ВАСІЛЬЕВА

Фота аўтара

←Сохраняя природные богатства Лоевского края

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика