Зброя жартаў не любіць

Источник материала:  

Праведзенае ў сакавіку комплекснае мерапрыемства “Арсенал” было выніковым. Так, з незаконнага абароту было выведзена 12 адзінак незарэгістраванай зброі. Адабрана адзінка незарэгістраванай агнястрэльнай  зброі з наразным ствалом, 2 адзінкі гладкаствольнай зброі.

Грамадзяне добраахвотна здалі 3 адзінкі незарэгістраванай гладкаствольнай і 6 адзінак іншай зброі.

Адабрана 90 боепрыпасаў да гладкаствольнай паляўнічай зброі рознага калібру. Добраахвотна здадзена на ўтылізацыю 1 адзінка зарэгістраванай паляўнічай зброі.

У выніку рэйдавых  мерапрыемстваў у жыхара Колак, які не з’яўляецца ўладальнікам паляўнічай зброі, было знойдзена і 10 патронаў да агнястрэльнай паляўнічай гладкаствольнай зброі. Па гэтым факце распачаты адміністрацыйны працэс. За такое парушэнне прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.

Такая ж адказнасць прадугледжана і ў стаўленні  жыхара Славінска, уладальніка зарэгістраванай паляўнічай зброі 16 і 32-га калібру, які незаконна захоўваў у сейфе боепрыпасы да паляўнічай зброі 12-га калібру.

За час мерапрыемства трапіла і больш буйная “рыба”. У ходзе правядзення палявання 23 сакавіка егер ТАА “АТПРГ “Тарака” паблізу вёскі Боркі затрымаў жыхара вёскі Міхедавічы, які знаходзіўся ў паляўнічых угоддзях з малакалібернай вінтоўкай, абсталяванай аптычным прыцэлам і падствольным ліхтаром. Назначаная балістычная экспертыза расставіць усе кропкі над “і”. Дарэчы, грамадзянін з’яўляецца ўладальнікам зарэгістраванага  агнястрэльнага гладкаствольнага паляўнічага ружжа, з якім яму ў хуткім часе давядзецца развітацца.

Зброя жартаў не любіць

Зброя жартаў не любіць

Зброя жартаў не любіць

Планамерная работа, накіраваная на вывад з незаконнага абарачэння зброі і боепрыпасаў, працягваецца. Так, рэзананс сярод законапаслухмяных паляўнічых выклікаў факт адстрэлу невядомай асобай у ноч з 12 на 13 сакавіка паблізу Галубіцы самкі казулі еўрапейскай. Фактычна браканьерскім стрэлам былі забраны тры жыцці, бо жывёла выношвала патомства. Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, была ацэнена ў суму больш 8 тысяч рублёў.  Была ўзбуджана крымінальная справа, пачалася работа па пошуку браканьера: вяліся гутаркі з мясцовымі жыхарамі, быў праведзены шэраг вобыскаў, у выніку якіх у жыхара Дарашэвічаў было адабрана незарэгістраванае паляўнічае ружжо.

Правяралі і асоб, якія раней траплялі ў поле зроку супрацоўнікаў РАУС і прыродаахоўных арганізацый. Адна з “нітак” прывяла да жыхара Макарычаў. І хоць суседзі характарызавалі мужчыну станоўча – маўляў,  алкаголем не злоўжывае, непрыемнасцяў з законам не фіксавалася, але ў час праведзенага  вобыску па месцах жыхарства грамадзяніна і яго маці ў доме і пабудовах гаспадара былі знойдзены 2 патроны да гладкаствольнай паляўнічай зброі, некалькі капканаў, петлі з металічнага тросу для адлову дзікай жывёлы, радыёстанцыі, сеткі з лёскі для адлову рыбы агульнай даўжынёй каля 500 метраў. У паўразбуранай гаспадарчай пабудове домаўладання маці парушальніка былі знойдзены: малакаліберны карабін маркі “ТОЗ-8М” калібру 5,6 мм, 114 патронаў да яго, 2 гладкаствольныя паляўнічыя ружжы 16-га калібру і 5 патронаў да іх.

Сваю віну парушальнік не ўтойваў. Ён быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання РАУС. Цяпер па названых фактах праводзяцца следчыя дзеянні.

Яўген МОЎКА,

старшы інспектар па дазваляльнай рабоце РАУС.

←Белорусские депутаты 19 апреля рассмотрят в первом чтении изменения в закон о СМИ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика