Людзі Смаргоншчыны: Ірына Івашкевіч
Працуе ў бібліятэцы Ірына Эдуардаўна не так даўно. Пасля заканчэння сельскагаспадарчага інстытута працавала інжынерам па ахове працы. Але любоў да літаратуры прывяла яе, нарэшце, туды, дзе яна адчувае ад работы і ад стасункаў з чытачамі сапраўдные задавальненне. Асабіста я ведаю Ірыну яшчэ са школьнай парты. Запомнілася мне яна паважлівым стаўленнем да роднай мовы і тым, што сама пісала вершы.
Кнігі заўжды былі галоўным захапленнем Ірыны. А сёння яна сама падбірае па замове кнігі для мясцовых школьнікаў для пазакласнага чытання. Яна можа параіць людзям розных узростаў, што пачытаць, якая новая цікавая літаратура паступіла ў бібліятэчныя фонды. Часам абмяркоўвае прачытанае са сваімі наведвальнікамі. І па-ранейшаму Ірына Івашкевіч піша вершы. Хачу прапанаваць чытачам газеты ўрывак з паэтычнага твора нашага мясцовага аўтара.
Яўгенія КУЛЕВІЧ.