І зараз знаходзяць асколкі

Источник материала:  

І зараз знаходзяць асколкі

Апошнія баі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага раёна адгрымелі амаль 74 гады назад. Падчас вызваленчай аперацыі “Баграціён” савецкія салдаты вельмі хутка гналі ворага на захад: зямля скаланалася ад разрываў гранат і снарадаў, а асколкі ад іх разляталіся ва ўсе бакі. Дрэвы, нямыя сведкі тых страшных баёў, у наш час пачынаюць “гаварыць”. На адным з дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў нашага раёна рабочыя падчас распілоўвання дрэў не аднойчы знаходзілі асколкі снарадаў і кулі. На здымку, які вы бачыце, толькі невялічкая частка “калекцыі”, якую назбіралі рабочыя за некалькі гадоў. А колькі за гэты час было пашкоджана інструменту: магутныя пілы затупліваліся або ўвогуле псаваліся, сутыкаючыся з металічнымі асколкамі, што захраслі ў ствалах елак і хвой. Частка аднаго з такіх ствалоў да гэтага часу ляжыць каля памяшкання цэха: дрэва настолькі запоўнена асколкамі, што яго нават рассекчы нельга. На прадпрыемства дрэвы трапляюць як з лясоў нашага раёна, так і з суседніх, напрыклад, Старадарожскага.

В. ЯНУШЭЎСКАЯ

←Бухгалтера слуцкого предприятия будут судить за хищения в особо крупном размере

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика