Гаварылі пра тое, што хвалюе

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Міхаілам Афанасікам на мінулым тыдні наведала філіял “Аўтамабільны парк № 8” г. Нясвіжа ААТ “Мінаблаўтатранс”. Сустрэча з працоўным калектывам была нацэлена на растлумачэнне накіраванасці ўнутранай і знешняй палітыкі нашай дзяржавы, забеспячэнне ўсвядомленага ўдзелу грамадзян у яе рэа-лізацыі, інфармаванне жыхароў раёна аб рабоце дзяржаўных органаў улады.

Выступленне членаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы было прысвечана пытанням эканомікі, будаўніцтва, сацыяльнай сферы. Міхаіл Вікенцьевіч расказаў пра добраўпарадкаванне горада, будаўніцтва жылля ў раённым цэнтры і далейшыя перспектывы горадабудаўніцтва. Таксама ён звярнуў увагу на дасягненні працаўнікоў раёна ў галінах сельскай гаспадаркі і прамысловасці. У ходзе мерапрыемства прагучала інфармацыя і аб крымінагеннай абстаноўцы ў раёне, статыстыцы па надзвычайных сітуацыях і папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх, пенсійным забеспячэнні насельніцтва, паслугах сувязі. Перад прысутнымі выступілі в.а. начальніка Нясвіжскага РАУС Андрэй Петручэня, начальнік Нясвіжскага РАНС Віталій Бокун, намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела пенсійнага і матэрыяльна-бытавога забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Нясвіж-скага райвыканкама Таццяна Мухлыніна, дырэктар раённага УП “Нясвіжская ЖКГ” Аляксандр Жук, намеснік начальніка Нясвіжскага занальнага вузла электрасувязі Мінскага філіяла РУП “Белтэлекам” Іван Жаўрыд, начальнік Нясвіж-скай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Грынкевіч.

Далей сустрэча прадоўжылася ў фармаце “пытанне — адказ”. Работнікаў аўтапарка цікавілі пытанні праца-ўладкавання, асвятлення прыдамавой тэрыторыі шматкватэрных дамоў, умовы прызначэння працоўных і сацыяльных пенсій. На ўсе пытанні спецыялістамі былі дадзены вычарпальныя  адказы.

Аксана ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Что делать, если вы увидели в лесу пожар?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика