Беларусы на Благавешчанне пяклi галёпы i вiталi прыляцеўшых буслоў

Источник материала:  
>

Беларусы на Благавешчанне пяклi галёпы i вiталi прыляцеўшых буслоў
7 красавіка па народным календары адзначаецца Благавешчанне. Лічыцца вялікім святам, святам прылёту бусла.

На Беларусі, калі ўпершыню бачылі белую птушку, то клікалі:

Бусько, бусько, на тобі галёпу,
а ты мыні дай жыта сторону,
на тобі сырпа, дай мыні жыта снопа.

Галёпы – пшанічныя пірагі ў выглядзе бусла. Шчасціла нібыта таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць. А ў таго, каму трапіць на вока стаячы, нібы будуць балець ногі.

Дзеці сустракалі птушку радаснай песняй:

Бусел, бусел-клекатун,
Узяў бабу за каўтун…

У гэты дзень забаранялася гарадзіць плот, убіваць у зямлю колле, не пачыналі сеў, не выганялі першы раз кароў, не вывозілі гной у поле. Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад «Развязвання сахі». У гэты дзень жанчыны не расчэсвалі валасы, каб «куры расаду не дралі». У валачобных песнях апавядаецца:

Благавешчанне – араты на ніву,
Араты на ніву, сядун на прызбу.
Гаспадару, слаўны мужу,
Слаўны мужу над мужамі,
Вазьмі, ваша, ношу сошку
Да й коніка варанога,
Варанога, маладога,
Едзь жа, ваша, у чыста поле,
У чыста поле заараць

З соллю, з хлебам…

Пра свята ходзіць шмат прымавак: «Да Благавешчання зіму не лай і сані трымай»; «З благавешчанскага цяляці каровы не ждаці»; «На Благавешчанне дзеўка косу не пляце, птушка гнязда не ўе».

Падрыхтавала Таццяна Палхоўская.

←Руководители Красного Креста из Швейцарии рассказали, сколько денег тратят на проекты в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика