Вучні смаргонскай сярэдняй школы №7 разам са сваімі бацькамі і настаўнікамі наведалі Хатынь

Источник материала:  
«Ніхто не забыты, нішто не забыта…»
Над спаленай вёскай,
Адзетай жалобным гранітам,
Званы абзываюцца
Рэхам вайны незабытым.

Аркадзь Куляшоў.

Вучні смаргонскай сярэдняй школы №7 разам са сваімі бацькамі і настаўнікамі наведалі Хатынь

22 сакавіка – жалобная дата для ўсяго беларускага народа. Ужо 75 гадоў таму назад фашысцкімі карнікамі была знішчана беларуская вёска Хатынь, якая знаходзілася ў Лагойскім раёне, пад Мінскам. Знішчана разам з яе жыхарамі. Гітлераўцы не пашкадавалі нікога: ні старых, нідзяцей, ніжанчын. 179 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей, малодшаму з якіх было ўсяготолькі сем тыдняў, згарэлі жывымі ў гумне. А тых, хто спрабаваў уцячы, расстрэльвалі ва ўпор з аўтаматаў.

Зараз на месцы гэтай вёсачкі размешчаны мемарыяльны комплекс у памяць аб нявінных ахвярах вайны.

Сюды, у Хатынь, напрыканцы сакавіка і накіраваліся вучні 5«В», 6«А» і 6«Г» класаў разам з класнымікі раўнікамі і бацькамі, кааб яшчэ раз пакланіцца хатынцам, чыё жыццё абарвалася так трагічна.

Вучні смаргонскай сярэдняй школы №7 разам са сваімі бацькамі і настаўнікамі наведалі Хатынь

Вучні смаргонскай сярэдняй школы №7 разам са сваімі бацькамі і настаўнікамі наведалі Хатынь

Дзень выдаўся сонечны. Але настрой ва ўсіх быў не зусім вясёлы, бо мы ведалі, што накіроўваемся ў такое месца, дзе пануе смутак і боль, дзе паветра напоўнена жалем і горыччу. Многія з вучняў ехалі сюды ўпершыню, таму адчувалі незвычайнае хваляванне: убачаць на свае вочы тое месца, пра якое чыталі не адзін раз у кнігах або чулі ад бацькоў ці настаўнікаў.

І вось мы ўжоХатыні. Нас прыветна сустракае экскурсавод і вядзе па асфальтаванай дарозе ў былую вёску. Далей дарога пераходзіць у брук, вымашчаны няроўным каменнем. Па словах экскурсавода, многія з наведвальнікаў скардзяцца на такія нязручнасці, але брукаваная вуліца была спецыяльна задумана аўтарамі мемарыяла. Асцярожна ступаючы па камянях, кожны чалавек яшчэ раз схіляе галаву перад ахвярамі вайны.

У гэтым сапраўды святым куточку Беларусі, куды прыязджаюць людзі з розных краін свету, своеасаблівая цішыня, якую парушаюць жалобныя хатынскія званы. Яны адначасова кожныя трыццаць секунд нагадваюць усім прысутным пра зверствы фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Адразу нашу ўвагу прыцягнула бронзавая скульптура «Няскораны чалавек». Скульптура была ўстаноўлена ў памяць пра жыхара вёскі Иосіфа Камінскага, які, нягледзячы на страшныя раны, выжыў, але не змог выратаваць сына, які памёр у яго на руках. Апошняе, што спытаў сын у бацькі: «Што з мамай?» Дарэчы, Камінскі пражыў пасля вайны трыццаць год. Ён не адзін раз наведваўся на папялішча роднай вёскі.

Непадалёку ад скульптуры знаходзіцца дах гумна, у якім згарэлі хатынцы, і брацкая магіла.

Жудасна выглядаюць месцы, дзе некалі было 26 хат, а зараз – толькі шэрыя коміны са званамі ў версе. Увогуле, тут паўсюль – шэры колер, колер попелу, колер вайны.

А яшчэ мы даведаліся, што на тэрыторыі комплексу знаходзіцца адзіны ў свеце могільнік вёсак, якія былі знішчаны гітлераўцамі і не адбудаваны пасля вайны. Розныя назвы вёсак, але аднолькавы іх лёс.

Слёзы спачування і болю былі бачны на вачах дзяцей і дарослых, калі экскурсавод расказвала пра лагеры смерці. Ніхто не застаўся раўнадушным да аповеду пра тое, як у адным з такіх лагераў хлопчыкаў і дзяўчынак выкарыстоўвалі ў якасці донараў для фашысцкіх салдат. За кусочак цукру дзеці плацілі ўласным жыццём.

Напрыканцы падышлі да Вечнагаагню, які з’яўляецца сімвалам загінуўшых жыхароў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Стоячы тут, мы ўсе, і дарослыя, і дзеці,  яшчэ раз аддалі даніну памяці ўсім ахвярам вайны.

Пакуль мы, нашчадкі, будзем помніць пра ўсе жахі вайны, пакуль будзем наведваць гэтыя святыя мясціны, не будзе«ніхто не забыты, нішто не забыта… » І ў нашых сілах зрабіць усё, кааб больш такая жудасная трагедыя не паўтарылася.

Валянціна ВАЙНІЛКА, настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №7 г.Смаргоні.

Фота аўтара.

←Рабочие группы по изучению ситуации в АПК с 5 апреля начнут проверочные мероприятия по всей стране

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика