Як выхаванцы смаргонскага дзіцячага садка №10 рыхтаваліся да Вялікадня
04.04.2018
—
Новости Общества
Да самага доўгачаканага свята радасці, любові і прабачэння – свята Вялікадня выхаванцы старшых груп дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №10 г. Смаргоні” рыхтуюцца загадзя.
Вялікдзень для многіх людзей лічыцца любімым святам, якое напаўняе душу шчасцем і радасцю. Гэта сямейнае свята, у якое прынята дарыць адзін аднаму маленькія падарункі. Вось і нашы выхаванцы вырашылі падарыць сваім блізкім велікодныя падарункі. Адна з галоўных традыцый на Вялікдзень фарбаваць яйкі. Дзеці старшай групы № 5 з энтузіязмам узяліся за работу. Яны стараліся размаляваць яйкі як мага ярчэй і цікавей. Вось што ў іх атрымалася.
А вось якія выдатныя велікодныя кураняты пасяліліся ў кошыку ў выхаванцаў групы №4. А на Вялікдзень яны абавязкова знойдуць сваё месца на святочным стале.
Наталля МУРАШКА, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.
Фота аўтара.