Канікулы з карысцю. Вучні Сыраваткінскай школы з экскурсіяй наведалі Мінск
![2085f99541cc3e1e14fddc5cdc63c7c2.jpg Канікулы з карысцю. Вучні Сыраваткінскай школы з экскурсіяй наведалі Мінск](http://www.21.by/pub/news/2018/04/1522745086688595.jpg)
![e237f0cec0bbbb581175af6585011f2d.jpg Канікулы з карысцю. Вучні Сыраваткінскай школы з экскурсіяй наведалі Мінск](http://www.21.by/pub/news/2018/04/1522745086774830.jpg)
Усяго дзесяць хвілін язды ад цэнтра Мінска, і мы на тэрыторыі прадпрыемства “Гарызонт”, дзе яшчэ ў далёкія 1950-я гг. пачыналася “тэлевізійная” гісторыя нашай рэспублікі.
Безумоўна, дзеці ведалі, што прадпрыемства “Гарызонт” буйнейшы ў Беларусі і адзін з буйнейшых у краінах СНД вытворца электронікі і бытавой тэхнікі, але пабачыць, як арганізаваны тэхналагічны працэс па вырабу ЖК-тэлевізараў, было цікава.
Аказваецца, ЖК-тэлевізары робяць як бутэрброды-сандвічы, накладваючы адзін на адзін тонкія, падобныя на плёнку, кампаненты, а цыкл вырабу тэлевізара складае ад 30 да 70 секунд.
Затым з партыі тэлевізараў выбіраюць некалькі і іх чакаюць сур’ёзныя выпрабаванні павышанымі і паніжанымі тэмпературамі, вільготнасцю, іх трасуць шмат часоў ў спецыяльным боксе, імітуючы язду па не зусім добрых дарогах. Ну, а затым шлях да спажыўца.
А гэта Беларусь, Расія, Малдова, Украіна, Грузія, Літва, Узбекістан, Казахстан, Польшча. Аб усім гэтым нам расказалі супрацоўнікі прадпрыемства і нават запрасілі навучэнцаў па заканчэнню школы прыходзіць на працу на прадпрыемства “Гарызонт”.
Далей наш шлях ляжаў на вуліцу Маякоўскага, 97, дзе знаходзіцца Цэнтральны музей унутраных войск МУС Рэспублікі Беларусь, і дзе мы даведаліся аб асноўных гістарычных этапах фарміравання і станаўлення ўнутраных войск на тэрыторыі Беларусі, гісторыя якіх пачынаецца са стварэння варты Вялікага Княства Літоўскага, якая вяла барацьбу з разбойнымі людзьмі.
Частка экспазіцыі музея прысвечана ваенным падзеям XIX ст., унутранай і канвойнай варце пачатку XX ст., удзелу ваеннаслужачых войскаў НКУС СССР у Вялікай Айчыннай вайне, развіццю ўнутраных войск ў пасляваенны час і на сучасным этапе.
![c416e95280f4d24665afdba8b16266b2.jpg Канікулы з карысцю. Вучні Сыраваткінскай школы з экскурсіяй наведалі Мінск](http://www.21.by/pub/news/2018/04/1522745086795330.jpg)
Паколькі адной з асноўных задач унутраных войск МУС Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ахова грамадскага парадку і бяспекі грамадзян, ахова папраўчых калоній, канваіраванне і ахова асуджаных і асоб, якія знаходзяцца пад вартай, удзел у пошуку асоб, якія здзейснілі ўцёкі з-пад варты, то нават у мірны час байцы ўнутраных войск здзяйсняюць подзвігі.
Адзін з раздзелаў экспазіцыі музея прысвечана радавому Свянцецкаму Сяргею, які цаной свайго жыцця, да канца выканаў свой доўг, тым самым даў магчымасць асабістаму саставу каравула спыніць захоп зброі і групавыя ўцёкі небяспечных злачынцаў-рэцэдывістаў.
Увогуле, у экспазіцыі Цэнтральнага музея ўнутраных войск можна ўбачыць шмат цікавых экспанатаў, якія дыхаюць гісторыяй, але асаблівую цікавасць у вучняў выклікала сярэднявечная зброя, легендарная стралковая зброя часоў Вялікай Айчыннай вайны, узоры формы адзення ваеннаслужачых унутраных войск МУС, а таксама небяспечныя “трафеі”, якія маглі аказацца ў руках тых, хто адбывае пакаранне ў папраўчых калоніях.
Словы падзякі экскурсаводу і вось ужо мы на школьным аўтобусе накіроўваемся дамоў. Прыгоды, нават самыя захапляльныя, калі-небудзь заканчваюцца.
Застаюцца яркія ўражанні ад убачанага і пачутага. Вясновыя канікулы не прайшлі дарэмна, бо гэта была не проста чарговая экскурсія ў горад Мінск, гэта быў чарговы цікавы жыццёвы досвед аб тым, як жывуць і працуюць нашы суайчыннікі.
Андрэй ПЯТРОЎСКІ, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Сыраваткінскі яслі-сад – сярэдняя школа”.
Фота аўтара.