“Скарбніца Язэпа Драздовіча”

Источник материала:  
“Скарбніца Язэпа Драздовіча”

 30 сакавіка ў 15.00 у Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі адбудзецца адкрыццё выставы “Скарбніца Язэпа Драздовіча”.


Язэп Драздовіч нарадзіўся 13 кастрычніка 1888 года ў засценку Пунькі Дзісенскага павета Віленскай губэрні ў сям’і збяднелага шляхціца-арандатара. Мастак, скульптар, разьбяр, пісьменнік, паэт, археолаг, фалькларыст, педагог, вандроўнік… 

Язэп Драздовіч за свой кароткі век зрабіў нямала. Мастак па прафесіі, ён пісаў жывапісныя карціны па гісторыі Полацкага княства, пісаў гістарычны раман “Гарадольская пушча”, выдаў першую на Беларусі кнігу па астраноміі “Нябесныя бегі” (1930 г.), марыў аб выданні манаграфіі “Тэорыі рухаў у касмалагічным значэнні” (1949 г.).  Аўтар жывапісных і графічных работ на гістарычныя тэмы: «Трызна мінуўшчыны», «Дух зямлі», «Брамка будучыні» і іншых. Творы Драздовіча захоўваюцца ў Нацыянальным музеі Літвы, Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Нацыянальным мастацкім музеі, у Музеі старажытнай беларускай культуры, у некаторых рэгіянальных музеях Беларусі і ў прыватных калекцыях.

Чакаем усіх! Уваход вольны.

←Белорусы вместе с российским народом переживают горе в связи с трагедией в Кемерово - Кочанова

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика