Горад у мініацюры. У Гродне адкрыецца музей з макетамі гістарычных будынкаў, якія ствараліся 10 год

Источник материала:  
01.03.2018 12:00 — Новости Общества

Гродзенскі краязнаўца Ігар Лапеха да фестываля нацыянальных культур адкрые ўласны музей макетаў «ідэальнага» горада, якія ён ствараў на працягу 10 гадоў. Музей адкрыецца ў новай выставачнай залі на вуліцы Тэльмана, 4, распавядае hrodna.life.


Адзін з пакояў музея будзе прысвечаны гістарычнаму цэнтру Гродна, другi — кварталу Гарадніцы.

 — Мяркуецца, што група людзей будзе заходзіць у адзін з пакояў на прадстаўленне, дзе будзе ісці аўдыёзапіс са спецэфектамі, — распавядае краязнаўца. — Напрыклад, дзе-небудзь у старым горадзе будзе гарэць будынак і пры гэтым падсвятленне аб’екта будзе суправаджацца гукамі.


Макеты гістарычнага цэнтра, якія стварыў Ігар, паказваюць горад розных эпох. Часам суседнічаюць будынкі, якія ніколі не знаходзіліся побач. Такі мікс дазваляе эфектыўна паказаць гісторыю архітэктуры Гродна.



 — У галоўным пакоі будуць прадстаўлены макеты гістарычнага цэнтра Гродна да 1961 года, яшчэ да таго як былі пабудаваныя Дом быту і кінатэатр «Гродна». Гэтыя аб’екты вельмі некарэктна ўпісаліся ў гістарычную забудову горада. Менавіта таму я вырашыў не паказваць познесавецкую архітэктуру. Я вельмі цікаўлюся аднаўленнем Гродна, якім ён быў у 1654 годзе. Мне вельмі цікава, як горад выглядаў менавіта ў гэты перыяд. Наш горад у той час быў сапраўды каралеўскім, рэнесансным і прадуманым для жыцця людзей, — дадае Ігар Лапеха.

←В Витебске построят мусоросортировочный завод: с выбором площадки согласны не все

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика