"Калі гораду нецікава, то мне тым больш". У Гродне можа зачыніцца адзіны ў краіне Музей праса

Источник материала:  
19.02.2018 15:20 — Новости Общества

З 1 сакавіка ўнікальны гродзенскі Музей праса можа спыніць дзейнасць. Ва ўладальніка Аляксандра Шпакоўскага пачаліся цяжкасці з бізнесам. З яго слоў, горад не зацікаўлены ў паслугах музея бытавой тэхнікі, а турыстаў, якія наведваюць музей, вельмі мала, паведамляе hrodna.life.


Музей праса быў адкрыты ў цэнтры Гродна ў студзенi 2016 года. У зімовы перыяд у дзень у музей прыходзіць па 2−3 пары прыезджых турыстаў. Самі гараджане музей наведваюць рэдка. Вялікая актыўнасць у музеі ў летні перыяд: яго наведваюць у дзень 20−30 чалавек.

 — Праблемы цягнуцца даўно і не вырашаюцца на мясцовым узроўні. Усё падышло да такой мяжы, што немагчыма далей працаваць, — распавядае Аляксандр Шпакоўскі. — Калі мы бралі памяшканне пад музей, яно было ў жахлівым стане. У рамонт прыйшлося ўкласці велізарную колькасць грошай. Нажаль горад не хоча мне кампенсаваць затраты на рамонт. А паводле закону яны павінны былі выдаткі лічыць у арэндзе, — кажа ўладальнік музея.


Першы час музей меў павышаную арэнду без ільгот, хоць і не працаваў, а рабіў рамонт. Аляксандр лічыць, што згодна з законам, калі ён не карыстаўся аб’ектам пэўны час, значыць мае права спагнаць з арэндадаўцы выплачаную арэндную плату і нават неатрыманую выгаду.

Памяшканне ў цэнтры горада Аляксандр Шпакоўскі браў пад канкрэтную мэту — стварыць музей, які будзе ўнікальны не толькі ў Гродне, але і ў Беларусі. Стварыць атрымалася, але праз два гады прыйшлі цяжкасці. Крайняй кропкай стала сустрэча з прадстаўнікамі гарвыканкама.

—  Ужо два гады я «б'юся» з горадам над тым, каб Музей праса змясцілі на вялікую карту на вуліцы Савецкай. Мы што, не мясцовая славутасць? Але мне ўсё абяцаюць і далей ніякіх дзеянняў. Я быў на прыёме ў старшыні [гарвыканкама] і лаяўся з ім. Я яму сказаў так: «Калі ў горада няма зацікаўленасці, каб мой музей існаваў, то ў мяне тым больш. Мне кажуць, што гэта мой бізнес. Але які гэта можа быць бізнес, калі я не зарабляю на ім, а толькі ўкладаю сродкі. Я для горада зрабіў добрую справу, можна сказаць, займаюся дабрачыннасцю. Мы ж развіваем Гродна для турыстаў і я хацеў прынесці карысць гораду».


У гарвыканкаме Аляксандр паабяцаў зачыніць музей 1 сакавіка, калі не будуць прыняты якія-небудзь меры. Рэальных прапановаў, як палепшыць становішча, ён не пачуў.

Каб вырашыць праблему з музеем, Аляксандр напісаў ліст у Гродзенскі аблвыканкам і прэзідэнту.

— Арэнда і камунальныя паслугі вельмі моцна б’юць па сродках. Я прапаноўваў гораду усталяваць у нас розныя лічыльнікі, каб мы менш плацілі за паслугі. А то з мяне вылічваюць нават за асвятленне калідораў. Мы — прыватныя музеі - трацім вялікія сродкі на закупку экспанатаў, рэстаўрацыю, але ніхто з намі не хоча лічыцца.

Калі пытанне не вырашыцца, 1 сакавіка Аляксандр закрывае музей, збірае экспазіцыю і дэмантуе ўсё, што было зроблена.

Атрымаць аператыўны каментар у гарвыканкаме не атрымалася. Але там далі зразумець, што правілы арэнды ў Беларусі для ўсіх аднолькавыя. У выпадку Музея праса і так быў пастаўлены мінімальны каэфіцыент арэнды, каб неяк дапамагчы існаваць. А камунальныя паслугі, электрычнасць і ацяпленне арандатар павінен плаціць самастойна.

←Явка выше 82% и сплошь начальники в облсовете. Как прошли выборы-2018 в Могилевской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика