У Берасці судзяць грамадскага актывіста Віталя Казака

Источник материала:  
22.09.2017 10:40 — Новости Общества

21 верасня у Судзе Маскоўскага раёна Берасця пачаўся разгляд справы ў дачыненні да грамадскага актывіста Віталя Казака. Як высветлілася, яго вінавацяць у «парушэнні правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў».


Виталий Казак (на фото слева)

Парушэнне, нібыта, мела месца падчас аднаго са сходаў жыхароў мікрараёна Вулька, дзе Віталь Казак інфармаваў насельніцтва пра вынікі перапіскі з чыноўнікамі з нагоды сацыяльных праблем: 

— Цэлае лета і палову вясны я займаўся навядзеннем парадку ў мікрараёнах Вулька і Паўнёвы. Куча праблем, выяўленых для жыцця небяспечных сітуацый. Напісаныя шматлікія звароты да чыноўнікаў, але ўсё гэта па сутнасці праігнаравана. Для таго, каб заткнуць глотку, вырашылі судовы працэс завесці ў адносінах да мяне. Цяпер невядома што пагражае, можа папярэджанне, можа 30 базавых велічынь, а можа і 15 сутак. Я не сумняюся, што ў мяне ёсць неабвяргальныя доказы вінаватасці чыноўнікаў, а гэта значыць, што мая грамадская праца ідзе на карысць.

Пад час разгляду справы Віталь Казак выказаў меркаванне што такім чынам яго хочуць пакараць чыноўнікі за «залішнюю актыўнасць».

Прадстаўнікі міліцыі ж у сваю чаргу лічаць гэта пікетаваннем, за што і склалі пратакол, бо грамадскі атывіст інфармаваў насельніцтва з дапамогай гукаўзмацняльнай апаратуры.

Разгляд справы Віталя Казака суправаджаўся некаторымі заўвагамі суддзі ў адрас прысутных за нібыта спробу здымкаў і гучныя абмеркаванні. Пасля выслухоўвання абодвух бакоў, суддзёй быў абвешчаны перапынак. Грамадскі актывіст пасля суда накіраваўся на сустрэчу з чыноўнікамі ў Берасцейскі гарвыканкам.

←В Витебске мужчине предъявили обвинение за оскорбление судьи в сообщении в соцсетях

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика