У Маладзечне шахматыст ударыў у твар саперніка за тое, што той выйграў
21.09.2017 13:22
—
Новости Общества
Здарэнне адбылося яшчэ ў канцы ліпеня, але крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства» узбуджаная 18 верасня.
Гісторыя пачалася адным летнім вечарам, калі 30-гадовы работнік аднаго з будаўнічых прадпрыемстваў горада вяртаўся пасля працы дадому.
Каля пад’езда па вуліцы Ясінскага сядзела групка сяброў 18−20 год.
— Наш хуліган спачатку правакаваў іх, задзіраў, — расказвае старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч, — пасля прапанаваў згуляць у шахматы. Прылада «шахматы» была ўсталяваная на тэлефоне.
Сапернік выйграў. За што і атрымаў ад таго, хто прайграў, кулаком у твар.
Хуліган спрабаваў дамагчыся высвятлення таго, хто з іх мацнейшы шахматыст бойкай, але хлопцы адышліся ў бок і моўчкі выклікалі міліцыю.