Рыхтуюцца да чэмпіянату свету: віляйчане сталі лепшымі ў конкурсе вальшчыкаў лесу ў Расіі

Источник материала:  
12.09.2017 14:15 — Новости Общества

Каманда лесарубаў Мінскай вобласці вярнулася дамоў з перамогай з чэмпіянату ў Расіі. У камнду ўваходзілі два работнікі Вілейскага доследнага лясгаса Валеры Дуровіч і Мікалай Ярошык.


Фото с сайта rh.by

Як расказала «Рэгіянальнай газеце» Анастасія Дакучаева, прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі, па колькасці набраных балаў камандзе з Мінлясгаса не было роўных.

Высокі прафесіяналізм пацвердзіў леташні чэмпіён Валеры Дуровіч. Ён набраў 1629 балаў і апярэдзіў на 19 ачкоў чэмпіёна Расіі Іллю Швяцова.

Лепшы вынік у практыкаванні «Замена ланцуга» паказаў віляйчанін Мікалай Ярошык, а ў выніковым пратаколе ён заняў другі радок (1624 балы).

Першае месца ў Беларусі і ў агульнакамандным заліку. Зборная, у склад якой уваходзілі работнікі Вілейскага лясгаса, а таксама Сяргей Шкудроў з Беразіно, апярэдзіла бліжэйшых супернікаў - расійскую каманду № 1 - на 59 балаў.

Чэмпіянат Расіі «Лесаруб-2017» сёлета ладзілі ў Петразаводску ў Карэліі. У ім удзельнічалі каля 130 лесарубаў, пардстаўнікі 27 каманд.

Зараз вілейскія лесарубы рыхтуюцца да чэмпіянату свету ў Нарвегіі, які правядуць ў жніўні 2018 года. Летась чэмпіёнам свету на спаборніцтвах у Польшчы стаў Валеры Дуровіч.

←В Свислочи к областным "Дажынкам" откроют многофункциональную спортплощадку и обновленный спортзал

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика