Пазіхацеў і хопіць. Купал Фарнага касцёла пачалі нанова фарбаваць

Источник материала:  
11.09.2017 12:26 — Новости Общества

Купал Фарнага касцёла ў суботу 9 верасня пачалі нанова фарбаваць бірузовым. Раней ён пэўны час, у межах рамонту, зіхацеў на сонцы арыгінальным металічным колерам, перадае hrodna.life.


На працягу жніўня і пачатку верасня ў гродзенцаў і гасцей горада была магчымасць назіраць, як рабочыя паэтапна чысцілі дах і купал Фарнага касцёла ад старой фарбы. Пасля ачысткі купала было добра відаць, што ён пакрыты меддзю, а частка макаўкі вежы — латунню або бронзай.


Некаторыя падумалі, што купал касцёла так і пакінуць, бо яго від вельмі прыцягваў увагу. Але, скончыўшы чыстку, рабочыя занялicя афарбоўкай.

Гісторык Мечыслаў Супрон лічыць, што гараджанам і гасцям горада атрымалася ўбачыць арыгінальны матэрыял, якім быў пакрыты купал і яго вежа:
«Медная бляха купала гэта, відаць, пакрыццё другой паловы 17 стагодзя. Сама макавiна пакрыта бронзавай бляхай або латунню, таксама, вiдаць, з таго часу».





Знешні рамонт Фарнага касцёла пачаўся ў маі 2017 года. За некалькі месяцаў рабочыя пачысціць храм, і амаль цалкам яго пафарбавалі. Новай афарбоўкі павінна хапіць на 25 гадоў.

←"Это не место для пикника!" Военные просят не ходить на полигон "Лосвидо" под Витебском

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика