Як за Тызенгаўзам: лясная адміністрацыя зноў будзе ў цэнтры Гродна

Источник материала:  
25.08.2017 09:46 — Новости Общества

Да канца 2017 года стары будынак па адрасе плошча Тызенгаўза 4Б перададуць ва ўласнасць Міністэрства Лясной гаспадаркі Беларусі. Пра гэта парталу Hrodna.life распавялі ва ўпраўленні архітэктуры Гродзенскага гарвыканкама. У будучыні там плануецца размясціць лясную адміністрацыю, музей лясной гаспадаркі, а таксама фiтааптэку.


Ва ўпраўленні Лясной гаспадаркі Гродзенскай вобласці распавялі, што ім прыемна, што ў іх уласнасць перададуць будынак, дзе ў канцы ХVIII стагоддзя працавалі іх калегі. На дадзены момант праект рэканструкцыі будынка знаходзіцца на стадыі распрацоўкі. Пры добрым раскладзе ў будучыні ў будынку можа размесціцца лясная адміністрацыя, музей лясной гаспадаркі і фiтааптэка. Але гэта ўсяго толькі планы. Як будзе насамрэч — пакуль невядома.

Нагадаем, у пачатку ліпеня горад спрабаваў прадаць стары будынак на аўкцыёне за 440 тысяч долараў. Але тады пакупніка на аб’ект не знайшлося.

Будынак па адрасе пл. Тызенгаўза 4б вядомы як Дом лясной адміністрацыі. Хутчэй за ўсё, пабудаваны з цэглы ў стылі барока ў 1770 годзе па праекце архітэктара Мёзера. Уваходзіў у архітэктурны комплекс Гарадніцы. Магчыма, у 1775−1780 гг. тут працавала акушэрская школа. У 1899−1915 гг. будынак уваходзiў у комплекс акруговай бальнiцы. Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўваўся пад жыллё.

←На Витебщине банкротство угрожает сразу 5 винодельческим предприятиям

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика