Дом з чараўнікамі. "Віцебск майго дзяцінства" ад Святланы Баранкоўскай

Источник материала:  
11.08.2017 13:34 — Новости Общества

Прыём лістоў на конкурс «Віцебск майго дзяцінства» скончыўся 10 жніўня. Некаторы час рэдакцыя будзе друкаваць працы, якія прыйшлі нам да гэтага часу. Пасля аб’явім чытацкае галасаванне за лепшы матэрыял. Ягоны аўтар атрымае 100 рублёў.

А сёння друкуем кароткі, але поўны болю ліст мастачкі Святланы Баранкоўскай. Ён — пра Віцебск, якога няма. Але ён мог, каб гараджане былі больш актыўнымі і неабыякавымі да гарадской гісторыі і спадчыны. Дарэчы, гэта першы ліст на конкурс па-беларуску.


Дамы ў пачатку праспекта Фрунзэ. Канец 1950-х гадоў. Фота з фондаў абласнога краязнаўчага музея

З чаго пачалася мая плошча Свабоды

У кожнага чалавека калісьці надыходзіць момант, калі ён пачынае атаясамляць сябе з родным горадам, мястэчкам ці вёскай. Дадзенае адвеку раптам становіцца важкім на ўсё жыццё.

Для мяне Віцебск быў чарговым месцам пражывання ажно да таго моманту, пакуль аднойчы ў газеце не пабачыла інфармацыю аб тым, што знеслі аптэку і фармакалагічны факультэт на плошчы Свабоды. А разам — і кавярню на рагу вуліц Леніна і Фрунзэ. Там прадавалі цудоўнае марозіва.

Некалькі месяцаў я не магла прымусіць сябе пабачыць пустэчу на месцы, здавалася б, аварыйных і нікому непатрэбных будынкаў. Яшчэ раней у школе нам распавядалі, быццам гэтая аптэка — адна з найстарэйшых на еўрапейскай тэрыторыі Савецкага Саюза. Калі нават не другая, пасля аптэкі на Васільеўскім востраве ў Ленінградзе…


Дом з аптэкай на праспекце Фрунзе. Пачатак 1980-х гадоў. Фота: «Таямніцы Віцебска»

Я мела гонар амаль кожны дзень хавацца ў яе чэраве, чакаючы на прыпынку аўтобус. Чароўныя бутэлечкі і казачныя паперкі на палічках нагадвалі казкі пра Айбаліта. І дужа хацелася патрапіць туды, адкуль гэту прыгажосць выкладалі гледачам.

Гэта была і казка пра праданы смех, і казка пра маленькага Мука. Гэта ўвогуле была асабіста мая казка пра чараўніцтва і чараўнікоў. Менавіта там хаваліся алхімікі клану Мэдычы і Баба-яга. Там у колбах віравалі жыццё і смерць, лекі і атрута, жывая і мёртвая вада…

Гэта — і мой першы наймацнейшы боль і сорам. Амаль камсамолка, я магла не змаўчаць. Трэба было стаць у абарону, распавесці начальству пра каштоўнасць гэтага месца. А я глытала слёзы, што цяклі нават не па твары. Яны цяклі наўпрост у сэрца і рвалі яго на кавалачкі.

На месцы асабіста майго горада на дзесяцігоддзі паўстала панарама, упрыгожаная кволай клумбай.


Плошча Свабоды. Фота: «Віцебская энцыклапедыя»

Келья стала квартирой и как встречали Пасху во время безбожия. «Витебск моего детства»

Как отдыхали «чапаевские» парни и девчонки. «Витебск моего детства» от Светланы Мишурной

Жареные бананы и «горка-бомбоубежище». «Витебск моего детства» от Елены Горидовец

«Витебск моего детства». Разноцветные куры, трамвай-«тарахтелка» и игра в «копеечку»

«Витебск моего детства». Улица Толстого, на которой стирали белье и разносили молоко

Район FRZ: самовольный стадион и жесткие футбольные «зарубы». «Витебск моего детства»

Куда делось обращение заводчан к потомкам? «Витебск моего детства» от Сергея Тарасевича

Площадь Победы с деревьями и чудо-оранжерея в ботаническом саду. «Витебск моего детства»

←"Стоит 200 долларов". Где купить костюм "как у вице-премьера Русого", который оценил президент

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика