Як стрыгуць капыты і воўну. Фотарэпартаж з авечых фермы ў Ляхавіцкім раёне
06.07.2017 17:20
—
Новости Общества
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС авечкагадоўля ў Беларусі доўгі час была занядбаная. Праз тое, што воўна вельмі хутка назапашвае радыяцыю, з больш як 120 спецыяльных гаспадарак у 1985 годзе пасля аварыі засталося каля 10 дзейных на ўсю Беларусь. Журналісты Свабоды з’ездзілі на адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў у Беларусі — СВК «Жарабковічы» ў Ляхавіцкім раёне, якое налічвае ўжо 4000 галоваў авечак, і паглядзелі, як іх стрыгуць.