Мільёны праглядаў і тысячы гледачоў — вынікі кінапаказаў на «мове» ў Мінску

Источник материала:
09.06.2017 14:09 — Новости Общества

Мільёны праглядаў і тысячы гледачоў — вынікі кінапаказаў на «мове» ў МінскуУ гэтым годзе праект «Беларускія ўікенды» выйшаў на новы ўзровень: знайшоў партнёраў ў асобе «Атлант Телекам» і velcom и паабяцаў арганізаваць паказы ў абласных гарадах. Каб ацаніць папулярнасць праекта, дастаткова паглядзець на яго прамежкавыя вынікі.

Нагадаем, што «Беларускія ўікенды» даюць магчымасць паглядзець у кінатэатры замежнае кіно ў прафесійнай агучцы на беларускую мову. Праект рэалізуецца ініцыятыўнай групай «Кінаконг» пры падтрымцы «Атлант Телекам» і velcom. У агучцы ўдзельнічаюць вядомыя беларускія акцёры: Павел Харланчук, Ганна Хітрык, Алесь Маўчанаў, Сяргей Жбанкоў і іншыя.

Пачынаючы з сакавіка ў кінатэатры «Масква» паказалі тры фільмы ў беларускай агучцы — анімацыйную стужку «Таямніца Келза», постапакаліптычны блакбастар «Кніга Ілая» і жыццесцвярджальную трагікамедыю «Пакуль ногі носяць».

У межах трох уікендаў адбылося 10 кінасеансаў, якія наведала 4702 гледачы. Што цікава, з іх пастаянна карыстаюцца беларускай мовай толькі 20%, астатнія 80% адносяць сябе да рускамоўных і білінгваў.

Праектам актыўна цікавяцца не толькі гледачы, але і інтэрнэт-карыстальнікі. Беларускія трэйлеры да фільмаў «Таямніца Келза», «Кніга Ілая» і «Пакуль ногі носяць» набралі 1 263 тыс. праглядаў!

Наступны ўікенд адбудзецца 23-25 чэрвеня — на гэты раз гледачоў пацешаць беларускамоўнай версіяй французскага мультфільма «Маленькі прынц». 

 
←Директора и начальника отдела маркетинга ЖКХ Полоцка подозревают в превышении служебных полномочий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика