"Нават аўталаўка не даязжае". Вёска ў Гродзенскім раёне аказалася ізаляванай з-за дрэннай дарогі
Источник материала:
06.06.2017 11:26
—
Новости Общества
Вёска Вярхполле, што ў Гродзенскім раёна аказалася ізаляванай ад астатняга свету. Усё таму, што з-за засушлівага надвор’я мясцовая праезжая частка, якая злучае гэты населены пункт з іншымі, ператварылася ў пясчаную пустыню. Больш таго, дабрацца да Вярхполля цяпер ня можа нават аўталаўка і хуткая дапамога, не кажучы пра легкавікі, распавядае тэлерадыёкампанія «Гродна».
Мясцовым жыхарам, каб патрапіць на «вялікую зямлю» прыходзіцца пераадольваць дадатковыя 30 кіламетраў, а калі б дарога была добрай, то іх шлях значна меньшым. Праблемны ўчастак — усяго семь кіламетраў. Мясцовыя ўлады пра праблему вяскоўцаў ведаюць, але грунтоўна дапамагчы не могуць — на рамонт дарогі няма сродкаў.
