"Падарожжа дылетанта" ў вёску Раготна - беларускі Парыж шляхцічаў Завішаў

Источник материала:  
30.05.2017 08:48 — Новости Общества

У новым падарожжы Юрый Жыгамонт накіраваўся ў вёску Раготна, якая знаходзіцца ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. На працягу доўгага часу мястэчка было ўладаннем шляхцічаў Завішаў. Мінскі ваявода Крыштаф Завіша ў сваіх мемуарах 17 стагоддзя нават называе Раготна Парыжам.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
 

Больш відэа вы знойдзеце TUT і на нашым канале на YouTube. Падпісвайцеся, гэта бясплатна!

Упершыню мястэчка ўзгадваецца ў 1454 годзе пад назвай маёнтак Раготнае. Існуюць звесткі, што ўжо ў той час тут знаходзіўся касцёл, які быў спалены ў 1654 годзе. Пісар Вялікага княства Літоўскага, Андрэй Завіша, пабудаваў ў мястэчку новы касцёл, які таксама быў знішчаны падчас ваенных дзеянняў. Сучасны касцёл Анёлаў-Ахоўнікаў быў пабудаваны ў 1840 годзе. У савецкі час быў ператвораны ў калгасны склад, і толькі ў 1989 годзе зноў быў аддадзены вернікам.

У другой палове 17 стагоддзя Раготна належала Крыштафу Завішу — ваяводзе мінскаму, якога вельмі паважала шляхта. Пасля сябе Крыштаф пакінуў мемуары пра палітыку і побыт Вялікага княства Літоўскага. У сваіх успамінах ён некалькі разоў узгадвае Раготна, і нават называе яго Парыжам. Зусім нядаўна кніга «Ўспаміны Крыштафа Завішы» была перакладзена на беларускую мову. Апошняй гаспадыняй гэтага мястэчка была Ванда Ванцэвіч. Сёння ў вёсцы засталіся рэшткі панскіх пабудоў часу яе кіравання.
Больш цікавага пра вёску Раготна вы даведаецеся з выпуску.

Са студзеня 2017 года праграма «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц. Таксама новыя выпускі можна ўбачыць на персанальнай старонцы Юрыя Жыгамонта ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».

Зусім нядаўна на TUT.BY праходзіла галасаванне за новы вобраз Юрыя Жыгамонта. Для вядучага былі падабраныя два варыянты адзення. Па выніках галасавання перамогу атрымаў першы варыянт — з шэрым пінжаком і камізэлькай. У будучых выпусках гледачы ўбачаць Юрыя Жыгамонта ўжо ў абноўленым вобразе. А пакуль праграма адпраўляецца ў летні адпачынак.

←Последний звонок и трезвый день 30 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика