Работы ля Фары Вітаўта прыпыненыя - пачнуцца толькі пасля археалагічнага нагляду

Источник материала:  
15.05.2017 14:46 — Новости Общества

У цэнтры Гродна, у скверы, дзе калісьці стаяла Фара Вітаўта, два тыдні праводзілася планавая замена цеплатрасы. У панядзелак, 15 мая, стала вядома, што працы прыпыненыя. Рабочыя паведамляюць, што заказчык не можа працягнуць працу без дазволу археолагаў, распавядае hrodna.life.


Нагадаем, на працягу двух тыдняў, па паведамленнях відавочцаў, рабочыя пры замене цеплатрасы знаходзілі парэшткі людзей — нешта закопвалi, а нешта вывозілі з грунтам у невядомым кірунку.

Дзеянні рабочых выклікалі абурэнне ў гісторыкаў і археолагаў, а таксама звычайных гараджан. Вядома, што на месцы замены цеплатрасы не вядзецца ніякага археалагічнага нагляду, нягледзячы на тое, што тэрыторыя, дзе працуюць, вельмі каштоўная для археолагаў.

Згодна з праектам, рабочыя ідуць па старым маршруце, дзе знаходзяцца савецкія трубы. Малаверагодна, што там можна на нешта натрапіць. Але сыходзячы трохі ў бок, адкрываецца зусім некранутая зямля — тэрыторыя ў скверы, дзе калісьці быў самы вялікі ў Гродне храм Фара Вітаўта, а вакол яго да канца 18 ст. — могілкi. Перасталі хаваць там толькі пасля ўказа Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1792 годзе. Менавіта тады было вырашана хаваць людзей за горадам на новых камунальных могілках — сённяшніх старых могілках на Антонава.

Могілкі ля Фары Вітаўта самыя старыя пасля Каложскiх з вядомых у Гродне, а сам храм з’яўляецца святыняй для католікаў і праваслаўных, бо храм у 19 ст. быў Сафійскім саборам. Вядома, што ў крыпце Фары пэўны час захоўвалася цела Стэфана Баторыя.

←До сентября в Минске пройдут 15 фестивалей национальных культур

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика