Спораўцы бяз бунту пагадзіліся перадаць возера ў арэнду свайму земляку

Источник материала:  
19.04.2017 11:43 — Новости Общества

Жыхары вёскі Спорава (Бярозаўскі раён, Берасьцейшчына) пагадзіліся аддаць возера ў арэнду свайму аднавяскоўцу. Супраць ранейшага прыежджага арандатара паўставала ўся вёска, і ўлады мусілі скасаваць з ім арэнду.


Фота: Радыё Свабода

Бярозаўскі райвыканкам арганізаваў у вёсцы Спорава грамадзкія слуханьі ў пытанні перадачы мясцовага возера ў арэнду для ажыццяўлення прамысловага і платнага аматарскага рыбалоўства. Блізу сотні вяскоўцаў прыйшлі на сход і пагадзіліся, каб арандатарам возера стаў іхны зямляк Аляксандар Юркевіч.

У часе сходу сяляне абураліся непрымальнымі ўмовамі рыбалоўства для мясцовых людзей — маўляў, хаця б адну сетку дазволілі ставіць. Чыноўнікі паведамілі, што сеткамі лавіць будзе па-ранейшаму забаронена, але вудамі спораўцы змогуць цяпер лавіць рыбу бясплатна.

Два гады таму адбыўся скандал вакол арэнды Спораўскага возера. У вёсцы тады ўсчаўся сапраўдны бунт супраць тагачаснага прыежджага арандатара Анатоля Заблоцкага.

Сяляне абурыліся, што ўлады перадалі возера прадпрымальніку Заблоцкаму без абмеркавання з імі. Апроч таго, шмат прэтэнзіяў выказвалі да тагачаснага арандатара наконт таго, што ён пазбавіў вяскоўцаў доступу да возера і нават «дзяцей на лёд возера пакатацца не пускаў».

Паміж спораўцамі і арандатарам успыхвалі канфлікты, у выніку ў яго доме нават павыбівалі вокны.

Мясцовыя ўлады спрабавалі залагодзіць канфлікт, але спораўцы цвёрда запатрабавалі пазбавіць Заблоцкага арэнды возера. Чыноўнікі мусілі пагадзіцца, і з 2015 году арандатара ў возера не было.

Цяпер улады знайшлі кампрамісны варыянт (здаць у арэнду возера мясцоваму чалавеку) і загадзя правялі грамадзкія слуханні, каб абмеркаваць арандатарства з самімі спораўцамі.

Вёска Спорава — надзвычай жывапіснае месца. Паселішча цягнецца ўздоўж возера, у дварах, якія выходзяць проста да вады, — чаўны.

Тут Спораўскі заказнік, які першым у Беларусі атрымаў статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння. Спораўскі заказнік — вызначальнае месца гнездавання вяртлявай чаротаўкі, птушкі, якая знаходзіцца пад пагрозай зьнікнення. Гняздуюцца тут яшчэ 20 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

У заказніку штогод ладзіцца нацыянальны чэмпіянат па ручной касьбе «Спораўскія сенакосы». Пераможцы спаборніцтваў едуць на чэмпіянат Еўропы па касьбе.

Спорава — мясціна, вядомая і народным гумарам. Кожныя пяць гадоў тут праводзіцца абласны фэстываль «Спораўскія жарты».

←В Минске подросток лег между рельсами перед электричкой ради видео

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика