Пакуль без назвы. У Гродне адкрыецца яшчэ адзін хостэл

Источник материала:  
06.04.2017 15:06 — Новости Общества

Новы хостэл на вуліцы Разанава адкрыецца ўжо ў канцы вясны. Ён стане другім у горадзе і адначасова самым вялікім. Плануецца, што пасля адкрыцця бюджэтная гасцініца зможа прыняць у каля 50 чалавек адначасова, распавядае hrodna.life.


Назвы ў хостэла яшчэ няма, але як распавяла дырэктар Юлія Кашэлёва, гэта пытанне часу.

«Будынак для хостэла мы пачалі будаваць яшчэ тры гады таму. Спачатку думалі ва што ўкласці грошы, але пасля вырашылі, што хостэл будзе самым правільным варыянтам. Месца ў нас добрае, недалёка мяжа і цэнтр Гродна. Зараз людзі падарожнічаюць і шмат хто хоча танней дзе-небудзь спыняцца на ноч, мы ж паспрабуем гэта даць у прыстойных умовах».



Суткі ў хостэле будуць каштаваць каля 10 рублёў (5 еўра). Юлія распавядае, што кіраўніцтва плануе пачаць менавіта з такога цэнніка, бо разлічвае ў сябе ўбачыць не толькі замежных турыстаў, але і беларускіх.
Акрамя агульных пакояў на 4−8 чалавек, у хостэле будуць яшчэ пакоі для дваіх, але там цана будзе вышэй. Таксама ў будынку будзе канферэнц-зала і кафэ. Побач ёсць стаянка на 10 машына-месцаў.


«Нам важна, каб гасцям было ў нас зручна і камфортна, і каб яны сябе адчувалі як дома. Гасцініцы і гатэлі не ўсім па кішэні, а хостэл будзе даступны многім. Калі мы задумвалі адкрыць сваю справу, то мы нават і не меркавалі, што Гродна стане горадам, куды замежнікі змогуць ездзіць без візы. Такія новаўвядзенні нас вельмі парадавалі і гэта дадало больш стымулу ў нашу працу», — дадала дырэктарка.

У хостэле і кафэ плануюць працаўладкаваць каля 20 чалавек.

←Будущему музею Адамовича Смоленский госуниверситет подарил фотографии со съемок "Иди и смотри"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика