Птушыны заводчык. Як пенсіянер пад Гарадком вырошчвае элітных курэй

Источник материала:  
23.03.2017 08:47 — Новости Общества

Пенсіянер Алег Шляхто з вёскі Прудок Гарадоцкага раёна разводзіць пароды элітных курэй. Зараз на яго панадворку шэсць дзясяткаў птушак самых розных памераў, колераў і характараў, паведамляе тэлерадыёкампанія «Віцебск».

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Уласнымі рукамі гаспадар пабудаваў інкубатары. Яйкі спецыяльна набывае на выставах і кірмашах. У кожнай пароды — свой агароджаны загон. Тут няма ніводнай звычайнай курыцы, толькі элітныя. Напрыклад, ёсць птушка, у якой адсутнічае хвост, а нясе яна сінія яйкі.

Захапленне — не таннае. Так, адно яйка элітный курыцы каштуе 6−7 рублёў. А птушаняты могуць вывесціся толькі прыкладна ў палове выпадкаў. Ферма за дзень з’ядае больш за вядро зерня.

Цікава, што кот Фама, які жыве ў сям'і Шляхто, на птушак не палюе, а аглядае іх зусім па-гаспадарску.

←Массовые задержания, страховки от безработицы, гепатит из роддома и пироженки - все за вчера

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика