"Падарожжа дылетанта" ў былое ўладанне Мікалая Радзівіла

Источник материала:  
21.03.2017 11:09 — Новости Общества

У працяг сваіх вандровак па беларускай зямлі, Юрый Жыгамонт накіраваўся ў вёску Мільча, якая знаходзіцца ў Вілейскім раёне. Гэта былое ўладанне Віленскага ваяводы і канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла. Сваю гісторыю мястэчка вядзе яшчэ з 16 стагоддзя, а сёння стала героем новага выпуска праекта «Падарожжа дылетанта».

Колішні ўладальнік мястэчка, прадстаўнік славутага роду Тышкевічаў — Канстанцін — збіраў тут фальклор для сваёй кнігі «Вілія і яе берагі». Яшчэ Мільча вядомая помнікам архітэктуры, праваслаўнай царквой Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, якую збудавалі ў 1865 годзе. Старажытная вёска знаходзілася ўбаку ад вёскі сённяшняй, пра што сведчаць рэшткі каменнай капліцы, пра якую амаль нічога не вядома.

Але пра Мільчу ёсць што распавесці! Самы вядомы вандроўнік Беларусі Юры Жыгамонт у гэтым пераканае кожнага. Прыемнага прагляду.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
 

Больш відэа вы знойдзеце TUT і на нашым канале на YouTube. Падпісвайцеся, гэта бясплатна!

Са студзеня 2017 года праграма ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц. Першыя два выпускі новага сезона былі знятыя ў Празе і прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

←В Бресте выбрали "универсальный" логотип к 1000-летию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика