Гродзенскі выканкам не дазволіў чарговую акцыю недармаедаў

Источник материала:  
07.03.2017 09:05 — Новости Общества

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт у чарговы раз не дазволіў правядзенне мітынгу. Гэтым разам у Каложскім парку, дзе ўлады вызначылі месца для правядзення масавых мерапрыемстваў. Хоць заяўка была аформлена згодна з заканадаўствам, дэмакратычныя актывісты атрымалі адказ, паведамляе «Гарадзенская вясна».


Фото: Игорь Ремзик, TUT.BY

«Звяртаем Вашу ўвагу на не выкананне патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у частцы адсутнасці звестак абавязковых для адлюстравання ў заяве на правядзенне масавага мерапрыемства (Артыкул 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года № 114−3 „аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь“…» — напісана ў адмове.

Старшыня Гродзенскай арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў каментуючы гэты дакумент адзначыў:

«На маю думку, гродзенскія ўлады свядома абралі тактыку канфрантацыі і самыя які ўжо раз парушаюць свае ж законы. Нагадаю, што з канца 90-х гадоў ніводная заяўка на правядзенне акцый пратэсту ці культурніцкіх мерапрыемстваў заяўленых гродзенскай дэмакратычнай супольнасцю не была задаволена мясцовымі уладамі».

Дэмакратычныя актывісты збіраліся правесці мітынг 15 сакавіка, у дзень Канстытуцыі.

←Убийство на гродненской дискотеке: милиция ищет двух девушек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика