Хуліганы размалявалі дамы і дзверы касцёла ў цэнтры Гродна

Источник материала:  
03.03.2017 10:33 — Новости Общества

Невядомыя ў ноч з 28 лютага на 1 сакавіка размалявалі каля дзясятка будынкаў па вуліцах Маладзёжнай, Свярдлова і Парыжскай Камуны ў Гродне. Пасля сябе хуліганы пакінулі незразумелыя запісы, цяпер іх шукае міліцыя, распавядае hrodna.life.


Размалёўвалі сцены і дзверы будынкаў блакітнай і белай фарбай. Падобныя запісы ў гэтым раёне з’яўляліся і раней, але ў такой колькасцi i памерах — упершыню.

Па факце праводзіцца праверка, узбуджана крымінальная справа па артыкуле 341 КК (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці). Парушальнікам пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штраф, або арышт на тэрмін да трох месяцаў, расказалі ў прэс-службе гродзенскай міліцыі.

Таксама ў міліцыі адзначылі, што сёлета гэта першы выпадак, калі хуліганы масава размалявалі будынкi ў горадзе.














Пенсіянерка Галіна Андрэеўна жыве на вуліцы Свярдлова. Яна не раз назірала каля свайго дома за групай падлеткаў, якія чымсьці размалёўваць сцены.

«Я бачыла і рабіла заўвагі. Самае цікавае, што яны выбіраюць такія будынкі, якія толькі пафарбавалі. Аднойчы паспрабавала зрабіць ім заўвагу, а яны мне ў адказ: „Ой, што вы цёця, мы малюем — упрыгожваем. Нам дазваляюць“. Выглядаюць яны як звычайныя хлопцы, на выгляд можа гадоў 14−15».

Не спыніла хуліганаў і брама Брыгіцкага касцёла. Яна таксама, як дзверы і сцены дамоў, апынулася размаляванай.

←Устроивший резню в ТЦ студент приговорен к 15 годам лишения свободы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика