Віцяблян запрашаюць напісаць дыктоўку па-беларуску

Источник материала:  
20.02.2017 11:42 — Новости Общества

У абласной бібліятэцы 22 лютага адбудзецца «Свята роднай мовы». Усе жадаючыя змогуць праверыць свае веды, напісаўшы дыктоўку па-беларуску. Мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, у агульнагарадскім маштабе пройдзе ўпершыню.

Арганізатары свята — бібліятэка і абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны» (ТБМ).

Старшыня абласной арганізацыі ТБМ Юрый Бабіч адзначыў, што тэкст для дыктоўкі ўжо абраны, і ён нескладаны:

— Мы не ставім за мэту выявіць узровень пісьменнасці кожнага, хто будзе пісаць дыктоўку. Наша задача іншая: абудзіць цікавасць да роднай мовы. Дзякуючы таму, што мерапрыемства будзе праходзіць у абласной бібліятэцы, мы можам запрасіць большую колькасць людзей. Па звестках на сённяшні дзень, на акцыю прыйдуць людзі рознага ўзросту і сацыяльнага статуса: студэнты, пенсіянеры, настаўнікі, тыя, хто працуе ў сферы культуры, і віцябляне, якія неабыякава ставяцца да роднага слова.

Падобнае мерапрыемства праходзіла ў мінулым годзе на філалагічным факультэце ВДУ імя П. Машэрава. Яно насіла назву «Праз дыялог моў - да душы, да сэрца» і было прымеркавана да Дня Канстытуцыі. Падчас акцыі праводзіліся дыктоўкі па рускай і беларускай мовах.

— У цэлым тады дыктоўку напісалі нядрэнна, — паведаміў Юрый Бабіч. — Самымі тыповымі памылкамі былі пунктуацыйныя: не вылучалі пабочныя словы, а ўзмацняльную часціцу «нават» аддзялялі знакамі прыпынку. Праблема была і ў напісанні канцавых частак слоў іншамоўнага паходжання кшталту «камп'ютар». Людзі ніяк не могуць гэта засвоіць. Што будзе зараз — паглядзім.

«Свята роднай мовы» пачнецца ў 17.30.

←Уникальное место. Бобруйские энтузиасты создали лыжную трассу, где можно кататься до апреля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика