Намесніка старшыні Маладзечанскага райвыканкама падазраюць у перавышэнні паўнамоцтваў

Источник материала:  
07.02.2017 15:02 — Новости Общества

У Мінаблвыканкаме распавялі, што супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС і Упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама праводзілі праверку дзейнасці намесніка. Тады ж і з’явіліся прычыны падазраваць яго ў перавышэнні ўлады.

У Следчым камітэце Мінскай вобласці распачалі крымінальную справу па артыкуле «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў».

Такое злачынства караюць тэрмінам ад 3 да 10 год з канфіскацыяй маёмасці або без яе. Таксама вінаватаму могуць забараніць займаць пэўныя пасады.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог інфармацыю пацвердзіла. Аднак гаварыць пра гэтую справу больш падрабязна яшчэ рана, сказала яна.

←Няня на час, или Где в Минской области родители могут оставить ребенка на время

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика