Горад, які мы страцілі. Клуб гісторыі Мінска запрашае на сустрэчу пра гістарычны цэнтр
Клуб гісторыі Мінска і Галерэя TUT.BY запрашаюць на сустрэчу «Менскі Мінск у варунках сучаснасці». Тэма: горад, які мы страцілі. Гаворка пойдзе пра гістарычны цэнтр сталіцы.
На гэты раз тэма клуба гісторыі Мінска будзе прысвечана менавіта Менску — гістарычнаму цэнтру. Ён застаецца маўклівым сведкам гісторыі, штодня знаходзіцца пад ціскам цывілізацыі, церпіць наступствы змены каштоўнасцей
Тэма для размовы — горад, які мы страцілі. Памарым аб тым, як бы маглі выглядаць кварталы гістарычнага цэнтра Мінска. Таксама адбудзецца прэзентацыя навукова-праектных прапаноў Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Асноўны выступоўца — старшыня таварыства Антон Астаповіч, запрошаны эксперт — архітэктар-рэстаўратар Вадзім Гліннік.
Сустрэча адбудзецца 24 студзеня, ў Галерэі TUT.BY (Мiнск, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх), 19.00