Эпоха ў гісторыі рэчаў
20.01.2017
—
Новости Общества
Яны памятаюць цеплыню рук песняра
Што могуць расказаць пра чалавека яго рэчы? Многае, калі быць назіральным і разгледзець за простымі прадметамі гісторыю адной сям’і, а праз яе нават эпоху. Паспрабуем гэта зрабіць у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа разам з вядучым навуковым супрацоўнікам навукова-фондавага аддзела Таццянай Макаранка. Таццяна Леанідаўна адзначае, што ў гэтым годзе споўніцца 135 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Адзіны экземпляр, які захаваўся з усяго выдання «Новай зямлі» 1941 года