Гісторыя адной адданасці: сабака каля Докшыц пяты год чакае гаспадара

Источник материала:  
17.01.2017 08:35 — Новости Общества

Сабаку можна часта сустрэць па дарозе з Докшыц на станцыю «Параф'янава». Бывае, што на некаторы час ён знікае, аднак потым з’яўляецца зноў. Мясцовыя людзі распавядаюць, што неаднойчы спрабавалі забраць сабаку да сябе. Але блізка ён нікога не падпускае.


Калі хтосьці прывозіць сабаку яду, то пакідае яе на зямлі і ад’язджае. Толькі пасля гэтага жывёла падыходзіць да яе.

Распавядае сястра Марына Ескевіч, якая служыць у кляштары ў Параф’янаве:

— Людзі кажуць, што бачылі, як гаспадар выкінуў сабаку з машыны. Але ён застаўся верным яму. Сустракае ўсе машыны і глядзіць вадзіцелям у вочы. Людзі яго кормяць, але блізка да сябе жывёла нікога не падпускае, гаўкае.


Па словах сястры Марыны, хтосьці даў абвестку ў інтэрнэце, каб гаспадар забраў сабаку. І той нібыта прыязджаў, але жывёлы на той момант не было на месцы. Раней ён кожны дзень стаяў на дарозе, а зараз часам знікае. Але потым з’яўляецца зноў.

— Усе ў нас пра яго ведаюць, і ўсе яму спачуваюць, — кажа сястра Марына. — І дарослыя, і дзеці, нават п’яніцы — усе любяць гэтага сабаку за яго вернасць.

Хочацца спадзявацца, што гаспадар прачытае гэты артыкул і яшчэ раз прыедзе, каб забраць свайго сябра, які вось ужо пяты год яго чакае.

←Электронные рецепты и карты. Как это работает в медучреждениях Витебска?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика