На калядным вечары ў Віцебску спяваў біскуп Алег Буткевіч. Відэа
05.01.2017 08:19
—
Новости Общества
У абласной бібліятэцы 4 студзеня прайшоў літаратурна-музычны вечар, прысвечаны святу Раства Хрыстова.
У бібліятэцы выступілі віцебскія літаратары і музыкі, якія выканалі творы на калядную тэматыку. Адным з удзельнікаў вечарыны, якая прайшла напярэдадні праваслаўнага Раства, стаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Вёў імпрэзу вядомы пісьменнік Франц Сіўко.
Алег Буткевіч вядомы тым, што ў вольны час спявае пад гітару, робіць гімнастыку. Каталіцкі іерарх умее не толькі прамаўляць пранікнёныя казані, але і жартаваць.
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Дарэчы, галоўнае свята ўсіх хрысціян — Уваскрасенне Хрыстова — сёлета будзе асаблівым: усе канфесіі адзначаць яго ў адзін дзень, 16 красавіка. Мінулы раз гэтак было ў 2014 годзе.