У Віцебску пачалі вызваляць пешаходныя вуліцы ад машын
26.12.2016 08:05
—
Новости Общества
Зрабіць пешаходныя вуліцы сапраўды пешаходнымі і нарэшце вызваліць іх ад машын — гарадскія ўлады пачалі вырашаць гэту даўнюю праблему. У першую чаргу гэта тычыцца пешаходнай зоны ў раёне Пушкінскага моста, вуліц Талстога і Суворава, паведаміў тэлеканал «Віцебск».
Адна з мер барацьбы з кіроўцамі-парушальнікамі Правіл дарожнага руху — эвакуацыя транспартных сродкаў. Заканадаўства прадугледжае штраф у памеры ад 1 да 5 базавых велічынь.
Прымусовую адбуксіроўку машын будуць здзяйсняць работнікі Гардармосту. ДАІ павінна размясціць дадатковыя дарожныя знакі, якія забараняюць паркоўку ў пешаходнай зоне.